У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліс 2016

Лукашэнка: Беларусь усё больш успрымаецца як полюс стабільнасці ў рэгіёне

21 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь усё больш успрымаецца як полюс стабільнасці ў рэгіёне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь усё больш успрымаецца як полюс стабільнасці ў рэгіёне. І ў гэтым няма нічога дзіўнага. Наша краіна - адзіная з шасці ўдзельніц "Усходняга партнёрства", дзе адсутнічаюць ваенныя і замарожаныя канфлікты, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мне здаецца, што гэта вельмі цікава для Еўрапейскага саюза, і вельмі выгадна, і вельмі патрэбна".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што як непасрэдны сусед ЕС з агульнай граніцай амаль 1 тыс. 200 км Беларусь уносіць важкі ўклад у барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі. "Канструктыўныя ініцытывы з нашага боку садзейнічалі таму, што Мінск стаў, па сутнасці, ідэальнай перагаворнай пляцоўкай па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Упэўнены, што ў сучасных умовах каштоўнасць Беларусі як стабілізуючага фактару ў Еўропе будзе толькі ўзрастаць. І гэта вельмі патрэбна для Еўропы. Еўропа заўсёды можа гэтым скарыстацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс