Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Чэр 2025

Лукашэнка: Беларусь удзяляе вялікую ўвагу ўмацаванню трывалых адносін з Мазамбікам

Лукашэнка: Беларусь удзяляе вялікую ўвагу ўмацаванню трывалых адносін з Мазамбікам
Фота з архiва

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Даніэла Франсішку Шапу і ўсіх грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пяцьдзясят гадоў таму мазамбікцы адстаялі ўласны шлях развіцця. Мне прыемна адзначыць, што ў вызваленчай барацьбе за раўнапраўе і справядлівасць, станаўленні дзяржавы і аднаўленні яе эканомікі сваім мазамбікскім сябрам дапамагалі і беларусы, - гаворыцца ў віншаванні. - Памяць пра тыя знамянальныя падзеі адкрывае новыя магчымасці для міждзяржаўнага ўзаемадзеяння на карысць нашых народаў".

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь удзяляе вялікую ўвагу ўмацаванню трывалых адносін з Мазамбікам. "Улічваючы паспяховы вопыт рэалізацыі сумесных праектаў з афрыканскімі партнёрамі, мы гатовы прапанаваць Мазамбіку супрацоўніцтва ў сферах механізацыі сельскай гаспадаркі, забеспячэнні харчовай бяспекі, прамысловасці, адукацыі і іншых галінах", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць прыняць Даніэла Франсішку Шапу ў Мінску або наведаць Мапуту з афіцыйным візітам для прадметных перагавораў па ўсім комплексе пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Мазамбіка выдатнага здароўя і новых дасягненняў на адказнай пасадзе, а дружалюбнаму мазамбікскаму народу - адзінства і працвітання.-0-

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі