Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Снж 2025

Лукашэнка: Беларусь у бліжэйшыя гады ўдасканаліць РСЗА "Паланэз"

Лукашэнка: Беларусь у бліжэйшыя гады ўдасканаліць РСЗА
Фота з архiва

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшыя гады ўдасканаліць РСЗА "Паланэз". Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, "Паланэз" неабходна ўдасканаліць з улікам развіцця ў тым ліку сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. "Сітуацыя вельмі змянілася. Сродкі радыёэлектроннай барацьбы вельмі магутныя. Нам трэба гэту ракету засцерагчы, каб яна была яшчэ больш дакладнай, каб яна ў фортачку залятала, як я некалі гаварыў. У бліжэйшыя гады мы атрымаем больш удасканалены "Паланэз", але мы павінны самі гэта вырабляць. Мы свой "Паланэз" - апошнія варыянты - зрабілі самі. Калі ўмеем рабіць, трэба яго ўдасканальваць. Гэта наша тэма - засцерагчы ракету ад уздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы", - адзначыў ён.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт указаў на неабходнасць далейшага развіцця ракетнай вытворчасці ў Беларусі. "Стратэгічныя ракеты нам не патрэбны. У нашага галоўнага саюзніка (Расіі. - Заўвага БЕЛТА) і ў нашага сябра - Кітайскай Народнай Рэспублікі - такія ракеты ёсць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Не давядзі гасподзь дакрануцца да чырвонай кнопкі гэтых ракет - гэта сусветная вайна. Пасля гэтай вайны наўрад ці планета застанецца на арбіце. Зброя стрымлівання. А вось ракеты малой і сярэдняй далёкасці мы, вядома, ствараем, і прыкладам гэтага з'яўляецца "Паланэз".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі