Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліс 2016

Лукашэнка: Беларусь пастараецца не ўступіць Азербайджану ў душэўнасці пры правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў

28 лістапада, Баку /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь пастараецца не ўступіць Азербайджану ў душэўнасці пры правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ ў час візіту ў Азербайджан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры правядзенні І Еўрапейскіх гульняў Азербайджан вельмі высока падняў планку патрабаванняў да правядзення гэтага спартыўнага форуму. "Мы, вядома, пераўзысці не зможам, але душэўнасцю сваёй, беларускай, мы пастараемся не ўступіць Азербайджану ў адкрыцці, закрыцці і правядзенні гульняў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што Беларусі будзе цікавы вопыт Азербайджана ў арганізацыі Еўрапейскіх гульняў. "Мы хацелі б той каштоўны вопыт, які назапашаны вамі, пераняць для таго, каб дастойна, на высокім узроўні правесці гэтыя гульні, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І па іншых напрамках канкрэтнага супрацоўніцтва ў спорце мы гатовы ў вас запазычыць гэты вопыт".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі