Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліс 2015

Лукашэнка: Беларусь падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Сербіі

19 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Сербіі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Сербіі і вітае намаганні сербскага кіраўніцтва па нармалізацыі сітуацыі ў краі Косава і Метохія для забеспячэння мірнага жыцця ў гэтым рэгіёне", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што ў Беларусі і Сербіі адсутнічаюць рознагалоссі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і актуальных міжнародных праблемах.

Ён звярнуў увагу на тое, што Беларусь і Сербія паспяхова ўзаемадзейнічаюць у міжнародных арганізацыях.

"Падводзячы папярэднія вынікі праведзеных перагавораў, магу з упэўненасцю сказаць, што партнёрства нашых краін набывае новыя грані, становіцца ўсё больш паўнаважкім і плённым", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён выказаў упэўненасць, што гэта сустрэча прынясе значныя вынікі ўжо ў самы бліжэйшы час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі