Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Снж 2022

Лукашэнка: Беларусь нязменна зацікаўлена ў аднаўленні раўнапраўнага палітычнага дыялогу з Фінляндыяй

Лукашэнка: Беларусь нязменна зацікаўлена ў аднаўленні раўнапраўнага палітычнага дыялогу з Фінляндыяй
Фота з архiва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Фінляндскай Рэспублікі з Днём незалежнасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша краіна дасягнула ўражальных поспехаў у сацыяльнай, эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах, чаму ў немалой ступені садзейнічала традыцыйная прыхільнасць рэспублікі да нейтралітэту і мірнага суіснавання ў рэгіёне, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - З вялікім шкадаваннем назіраем за адыходам афіцыйнага Хельсінкі па надуманых прычынах ад гэтай лініі, што ўжо вельмі негатыўна паўплывала на якасць жыцця фінскага народа".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што насуперак усім інфармацыйным фэйкам Беларусь была і застаецца надзейным партнёрам, які ніколі не ствараў праблем сваім суседзям і на працягу ўсёй сваёй гісторыі з'яўляецца донарам стабільнасці і неканфліктнага супрацоўніцтва.

"Упэўнены, што, нягледзячы на палітычны клімат, народы дзвюх краін здолеюць сумеснымі намаганнямі захаваць мір і пазітыўны 30-гадовы вопыт двухбаковых адносін. Беларусь нязменна зацікаўлена ў аднаўленні раўнапраўнага палітычнага дыялогу з Фінляндыяй, гандлёва-эканамічным узаемадзеянні, пашырэнні навуковых і гуманітарных кантактаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі