Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліс 2015

Лукашэнка: Беларусь нязменна разглядае Сербію як ключавога партнёра на Балканах

19 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь нязменна разглядае Сербію ў якасці ключавога гандлёва-эканамічнага партнёра на Балканах. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дзвюх краін шмат узаемных інтарэсаў, у аснове якіх - актыўнае эканамічнае, гуманітарнае, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва і шматлікія міжчалавечыя кантакты.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў час перагавораў з Прэзідэнтам Сербіі і сербскай дэлегацыяй у адкрытым даверным дыялогу быў грунтоўна абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-сербскага супрацоўніцтва, пры гэтым акцэнт быў зроблены на выкананні раней пастаўленых кіраўнікамі дзяржаў задач.

Фундаментам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля падпісання ў 2009 годзе пагаднення аб свабодным гандлі тавараабарот паміж дзвюма краінамі за 5 гадоў павялічыўся ў 5 разоў. "Безумоўна, і гэта лічба не адпавядае патэнцыялу нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - лічыць беларускі лідар.

На думку Прэзідэнта Беларусі, значны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння маецца ў паліўна-энергетычнай сферы, сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, будаўніцтве, удасканаленні транспартнай інфраструктуры, сферы навукі, адукацыі, турызме.

"Я вельмі разумею Прэзідэнта Сербіі, які гаворыць аб тым, што сёння для Сербіі вельмі важныя інвестыцыі ў вытворчасць. І гэта правільны шлях: будуць працуючыя прадпрыемствы, будуць заняты людзі, будуць паступленні ў бюджэт і самае галоўнае - заўсёды будзе стабільнасць у краіне", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Сербія знаходзяцца на тым этапе выбудоўвання адносін, калі ў бакоў ёсць разуменне неабходнасці пераходу ад простых тавараабменных аперацый да больш складаных і эфектыўных кааперацыйных форм прамысловага, навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што ў Сербіі ўжо дзейнічаюць зборныя вытворчасці беларускіх трактароў, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў, якія знайшлі сваю нішу на рынку Сербіі і краін Балканскага рэгіёна. Намечаны таксама перспектыўныя праекты сумесных вытворчасцей па выпуску пажарных машын і сельскагаспадарчай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі