Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Лют 2019

Лукашэнка: Беларусь не займаецца тайнай дыпламатыяй

Лукашэнка: Беларусь не займаецца тайнай дыпламатыяй

22 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь не займаецца тайнай дыпламатыяй, і такой задачы не ставіцца ні перад работнікамі пасольстваў, ні перад ваеннымі аташэ. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння, адказваючы на пытанне прадстаўнікоў асабовага складу Ваеннай акадэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што цяпер не той час, і трэба працаваць іншымі метадамі. А беларускія дыпламаты за мяжой і ваенныя аташэ ў першую чаргу арыентаваны на развіццё гандлёва-эканамічных адносін.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў: у Беларусі няма раздзялення паміж палітычнай і эканамічнай дыпламатыяй, і МЗС курыруе абодва гэтыя напрамкі. "Ёсць у нас і ваенныя аташэ, але не шмат і не ў кожнай краіне, - ваенныя дыпламаты, якія ажыццяўляюць кантакты ў ваеннай сферы", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, зразумела, неабходна, наколькі гэта магчыма, бачыць, ведаць, што адбываецца ў той ці іншай краіне. І дыпламаты шэрага дзяржаў, ваенныя аташэ сапраўды займаюцца і разведкай, і шпіянажам, аднак такія задачы ў мірны час перад беларускімі дыпламатамі не ставяцца, запэўніў Аляксандр Лукашэнка. "Калі будзе абвастрэнне, на гэты выпадак у нас дыпламатыя ўзмоцніцца. Можа, і тайная дыпламатыя", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі