Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Май 2017

Лукашэнка: Беларусь мірная і дружалюбная краіна, але яна можа за сябе пастаяць

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мірная і дружалюбная краіна, але яна можа за сябе пастаяць. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 72-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніколі з нашай зямлі не ішла і не будзе ісці агрэсія. Мы даказалі ўсім, што Беларусь - мірная і дружалюбная краіна. Але гэта не значыць, што яна не можа за сябе пастаяць, - адзначыў беларускі лідар. - Так, чужога нам не трэба, але і свайго мы не аддадзім! Так навучылі нас нашы гераічныя продкі. І мы будзем верныя іх святому запавету".

Прэзідэнт павіншаваў суайчыннікаў і гасцей Беларусі са святам Вялікай Перамогі і пажадаў шчасця і міру.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі