Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Стд 2015

Лукашэнка: Беларусь можа і без рэфінансавання разлічвацца па даўгах

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа і без рэфінансавання разлічвацца па знешніх даўгах. У бюджэце на гэтыя мэты прадугледжаны неабходныя сродкі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэфінансаванне нам пажадана б, але ў бюджэце на гэты год мы прадугледзелі поўнае пагашэнне нашых даўгоў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У 2015 годзе Беларусі трэба будзе выплаціць каля $4 млрд. "Калі нам не ўдасца ажыццявіць гэта рэфінансаванне, то мы $4 млрд выплацім. Гэтыя грошы ў бюджэце ёсць, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Таму мітусіцца з нашымі аблігацыямі, прадаваць іх за бясцэнак абсалютна не трэба. Мы не знаходзімся ў пераддэфолтным стане, каб не плаціць па даўгах".

"У нашай навейшай гісторыі яшчэ ніколі не было выпадку, каб мы не заплацілі па даўгах - і ніколі не будзе. Мы апошняе аддадзім, але па даўгах заплацім", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі