У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Стд 2016

Лукашэнка: Беларусь гатова прыняць з візітам Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура

25 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова прыняць з візітам Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Хасэ Багіяна Перычы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Развіццё ўсебаковых адносін з Венесуэлай - адзін з прыярытэтных напрамкаў нашай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

"У мэтах далейшага ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусь гатова прыняць з візітам Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, як мы дамаўляліся ў час сустрэчы ў Маскве ў маі 2015 года", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь абавязкова будзе прытрымлівацца курсу развіцця адносін з Венесуэлай, выбранага Уга Чавесам.

Прэзідэнт таксама заявіў, што ў якасці перспектыўнага партнёра ў Паўднёвай Амерыцы Беларусь разглядае Перу. Беларуская тэхніка добра знаёма перуанскім спажыўцам з часоў СССР, яна вызначаецца аптымальнымі суадносінамі цаны і якасці. "Мы гатовы пастаўляць у Перу шырокую гаму машынабудаўнічай прадукцыі і высокатэхналагічнага абсталявання", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што Беларусь таксама гатова купляць і прадукцыю з Перу, у тым ліку для паставак у іншыя дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс