VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Снж 2015

Лукашэнка: Беларусі і В'етнаму патрэбны новыя ідэі, якія выведуць дзяржавы на больш высокі ўзровень развіцця

9 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусі і В'етнаму патрэбны новыя ідэі, якія выведуць дзяржавы на больш высокі ўзровень развіцця. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром ЦК Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонгам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добра помніць візіт генеральнага сакратара ў Беларусь. "У нас вельмі шмат агульнага, як у народаў, так і па напрамках развіцця, якіх прытрымліваецца В'етнам", - сказаў беларускі лідар. Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі адбудзецца Усебеларускі сход, на якім будуць выпрацаваны арыенціры развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку, а В'етнам рыхтуецца да правядзення ХІІ з'езда Камуністычнай партыі, дзе таксама будуць вызначаны напрамкі развіцця краіны. "І нам, і вам патрэбны новыя ідэі, якія выведуць нашы дзяржавы на больш высокі ўзровень развіцця". - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром ЦК Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу ЧонгамАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі і В'етнаму на гэтым этапе важна не страціць той узровень супрацоўніцтва, якога дасягнулі краіны.

У сваю чаргу Нгуен Фу Чонг выказаў упэўненасць, што гэты візіт Прэзідэнта Беларусі ў В'етнам надасць новы імпульс двухбаковым адносінам і прынясе выгады бакам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход