Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Снж 2015

Лукашэнка: Беларусь і Туркменістан не павінны апускаць зададзеную высокую планку супрацоўніцтва

10 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан не павінны апускаць зададзеную высокую планку супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Туркменістан - наш стратэгічны партнёр у Цэнтральнай Азіі. Гэта пацвярджаецца канструктыўным узаемадзеяннем як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных арганізацый", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прэзідэнты сам-насам абмеркавалі многія пытанні міжнароднага парадку дня, а таксама праблемы, якія існуюць у двухбаковых адносінах.

"Нашы краіны за кароткі час дасягнулі сапраўды прыкметных поспехаў у супрацоўніцтве, і гэту планку нельга апускаць",- падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

У той жа час бакі хвалюе падзенне тавараабароту. "Мы прызнаём, што тавараабарот знізіўся. Як і ва ўсім свеце, проста адбыўся абвал цэн і на сыравіну, і на гатовую прадукцыю, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - У фізічным аб'ёме тавараабарот у Беларусі захаваўся практычна з усімі краінамі і нават вырас, а ў вартасным выражэнні - упаў. Але ў нас дастаткова патэнцыялу, каб і ў вартасным выражэнні дасягнуць і перасягнуць самы высокі ўзровень тавараабароту, які ў нас быў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі