Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Снж 2017

Лукашэнка: Беларусі і Таджыкістану трэба прапрацаваць пытанне сустрэчных паставак лякарстваў і расліннай сыравіны

Лукашэнка: Беларусі і Таджыкістану трэба прапрацаваць пытанне сустрэчных паставак лякарстваў і расліннай сыравіны1 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусі і Таджыкістану трэба прапрацаваць пытанне сустрэчных паставак лекавых сродкаў і расліннай сыравіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прапрацаваць пытанне сустрэчных паставак лекавых сродкаў і расліннай сыравіны. Прапаную падумаць аб магчымай фасоўцы беларускіх прэпаратаў у Таджыкістане. Гэта практыка добра зарэкамендавала сябе ў іншых краінах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Пакуль застаецца нерэалізаваным патэнцыял фармацэўтычнай галіны. Гэта пытанне ў вузкім коле ўзняў Прэзідэнт і мне гаварыў, што гэта будзе запатрабавана ў Таджыкістане", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі