Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Крс 2025

Лукашэнка: Беларусь і Расія ў агульнай Айчыне павінны выбудаваць адносіны яшчэ больш цесныя, чым ва ўнітарнай дзяржаве

Лукашэнка: Беларусь і Расія ў агульнай Айчыне павінны выбудаваць адносіны яшчэ больш цесныя, чым ва ўнітарнай дзяржаве

29 красавіка, Валгаград /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ў агульнай Айчыне павінны выбудаваць адносіны яшчэ больш цесныя, чым ва ўнітарнай дзяржаве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ідэя абсалютна аднолькавая. Вы нашы ідэі ведаеце, мы ведаем расійскія. Гэта адна Айчына, як я гавару, ад Брэста да Уладзівастока, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ну, так здарылася не па нашай волі, што тут дзве дзяржавы ўтварылася. І мы павінны зрабіць усё для таго, каб нашы адносіны ў гэтай Айчыне былі яшчэ больш цесныя, чым ва ўнітарнай дзяржаве. І мы з вамі нямала робім".

"Упэўнены, што нашы дзеці і іншыя пакаленні яшчэ ацэняць тое, што мы тут мучымся, робім. І нам няпроста. І злева, і справа нас бамбяць. І нашы ўсе рашэнні накіраваны на адзінства нашых народаў. Гэта вельмі важна напярэдадні такой светлай даты (80-годдзя Перамогі. - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі