Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Ліс 2020

Лукашэнка: Беларусь і Іран павінны завяршыць рэалізацыю ўсіх запланаваных праектаў

Лукашэнка: Беларусь і Іран павінны завяршыць рэалізацыю ўсіх запланаваных праектаў

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран павінны завяршыць рэалізацыю ўсіх запланаваных двухбаковых праектаў. Аб гэтым сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у нашай краіне Саідам Яры пасля ўрачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каб не страціць нашы адносіны з Іранам, нам трэба абавязкова завяршыць усе праекты, якія пачаты", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Саід Яры перадаў самыя цёплыя пажаданні ад іранскіх лідараў і пажадаў Беларусі міру і працвітання.

Прымаючы даверчыя граматы пасла Ірана, Аляксандр Лукашэнка назваў гэту краіну адным са значных эканамічных і палітычных партнёраў Беларусі на Блізкім Усходзе. "У нас вялікі патэнцыял, які, без сумнення, раскрыты далёка не цалкам", - сказаў ён. Беларускі бок вітае прыпыненне шэрага абмежаванняў у адносінах да Ірана з боку ААН і спадзяецца на далейшыя канструктыўныя крокі, накіраваныя на стабілізацыю ваенна-палітычнай абстаноўкі на Блізкім Усходзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі