У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Жнв 2016

Лукашэнка: Беларусі і Бранскай вобласці трэба пераходзіць ад абмену таварамі да больш глыбокага супрацоўніцтва

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Бранскай вобласці Расіі ад простага абмену таварамі трэба пераходзіць да больш глыбокага супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, важным напрамкам партнёрства з расійскім рэгіёнам можа стаць узаемадзеянне ў сельскагаспадарчай сферы. Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь гатова не проста пастаўляць сваю тэхніку або прадукцыю, а паглыбляць супрацоўніцтва. "Дапусцім, племвытворчасць, навука ў сельскай гаспадарцы. Гэта значыць, нам пара ўжо ад простага абмену пераходзіць да больш паглыбленага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, у тым ліку і ў сельскай гаспадарцы, - лічыць кіраўнік дзяржавы. - Мы гатовы з вамі дзяліцца ўсім, што ў нас ёсць, таму што мы суседзі і мы вельмі зацікаўлены, каб Пскоўская, Смаленская і Бранская землі развіваліся інтэнсіўна - гэта і паказчык нашай уключанасці ў развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці Расійскай Федэрацыі, і паказчык таго, што мы можам зрабіць для расіян".

"Я хачу таксама прапанаваць больш комплексна падыходзіць да прапрацоўкі і развіцця нашага супрацоўніцтва. Мы гатовы комплексна ўдзельнічаць у тых праектах, якія вы рэалізуеце ў Бранскай вобласці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У рэшце рэшт, мы павінны праводзіць сумесныя эканамічныя акцыі для таго, каб было выгадна нам, было выгадна Бранскай вобласці".

Кіраўнік дзяржавы рэзюмаваў: "Я хацеў бы, каб ваш візіт прайшоў менавіта пад вуглом абмеркавання перспектыў нашага супрацоўніцтва - супрацоўніцтва на больш высокім узроўні, а не проста нейкі таварны абмен. Без яго, вядома, мы не абыдземся, але мы павінны і вырабляць тавар вельмі высокага ўзроўню для таго, каб разам маглі прадаваць не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў краінах хаця б Усходняй Еўропы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс