У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Кст 2017

Лукашэнка бачыць магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з Малдовай і Узбекістанам

2 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускі бок бачыць магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з Малдовай і Узбекістанам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна дружалюбныя адносіны звязваюць нас з Малдовай. Бягучы год быў асабліва насычаны кантактамі на вышэйшым узроўні. Мы выбудавалі фармат цеснага ўзаемадзеяння практычна ва ўсіх сферах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сумесныя праекты, якія рэалізуюцца ў галіне прамысловай кааперацыі, у тым ліку зборачныя вытворчасці беларускіх трактароў і пасажырскай тэхнікі ў Малдове, з'яўляюцца трывалай асновай для далейшага росту двухбаковага тавараабароту.

"Мы бачым шмат магчымасцей у супрацоўніцтве з Узбекістанам. Літаральна за бягучы год зрабілі больш, чым за ўвесь постсавецкі перыяд. Ёсць сур'ёзныя перадумовы для нарошчвання гандлю і дыверсіфікацыі ўзаемных паставак, што ў канчатковым выніку дасць магчымасць рэалізаваць існуючы патэнцыял эканамічнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс