Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2015

Лукашэнка арыентуе ўрад і Нацбанк на захаванне станоўчых тэндэнцый у эканоміцы

31 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўрад і Нацбанк на захаванне станоўчых тэндэнцый, якія намеціліся ў першым квартале 2015 года ў эканоміцы. Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова і старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў першым квартале намецілася нейкая раўнавага ў эканамічнай сітуацыі і фінансах. Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць праблемныя пытанні, якія могуць узнікнуць у будучым і да якіх трэба быць гатовымі.

"Першы квартал закончыўся. Давайце ўсё ж такі пагаворым, як будзем жыць далей і як усё ж такі выйсці на тое, каб, як я ўжо гаварыў пры назначэнні новага складу ўрада, не рвануць наперад у гэтай сітуацыі, але захаваць статус-кво. Ні ў якім разе нельга ўпасці, хоць я і не патрабую, каб вы давалі ВУП, яшчэ нейкі прырост. Дай бог, каб нам выйсці на тыя паказчыкі, якія мы з вамі намецілі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэм'ер-міністр далажыў аб выніках работы эканомікі за першы квартал 2015 года, сітуацыі ў грашова-крэдытнай і валютнай сферы. Паводле яго слоў, інтэрвенцыі Нацбанка за гэты перыяд склалі $40 тыс., што сведчыць аб тым, што для забеспячэння дзейнасці суб'ектаў гаспадарання на ўнутраным валютным рынку не давялося звяртацца да золатавалютных рэзерваў. "Мы звялі першы квартал па валютных інтэрвенцыях Нацбанка для забеспячэння курса нацыянальнай валюты на ўнутраным валютным рынку практычна ў нуль", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі