Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Ліс 2018

Лукашэнка арыентуе айчынны ВПК на падваенне фінансавых паказчыкаў

Лукашэнка арыентуе айчынны ВПК на падваенне фінансавых паказчыкаў

12 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае дастаткова эфектыўную работу айчыннага ваенна-прамысловага комплексу, аднак паставіў задачу па падваенні ў бліжэйшым будучым адпаведных фінансавых паказчыкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рамана Галоўчанку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў цэлым гэта галіна працуе нядрэнна. У тым ліку па паказчыках рэнтабельнасці, прыбытку, сярэдняй зарплаты сітуацыя лепшая, чым па шэрагу іншых напрамкаў. "Але гэта вельмі недастаткова. Гэта палова таго - у фінансавых адносінах - што павінна быць на канец будучага года. Таму будуйце планы на будучае з мэтай павелічэння нават не аб'ёмаў, а грашовых паступленняў роўна ў два разы", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што свет змяніўся, сёння вельмі высокі попыт на разумную высокадакладную зброю і, асабліва, на сродкі барацьбы з гэтай зброяй. "Мы вырабляем абарончыя сістэмы. Гэта тое, што трэба многім дзяржавам. Мы наступаць ні на каго не збіраемся. Таму трэба развіваць гэтыя школы, цэнтры, вытворчасці для таго, каб сябе забяспечыць высокаэфектыўнай абарончай зброяй і прапанаваць іншым дзяржавам", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што прадпрыемствы сферы ВПК павінны атрымліваць сваё развіццё незалежна ад формы ўласнасці, дзяржаўныя яны ці прыватныя: "Розніцы няма. Зразумела, з прычыны спецыфічнай прадукцыі павінен быць строгі кантроль і кіраванне гэтымі прадпрыемствамі з вашага боку".

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся ў Рамана Галоўчанкі сітуацыяй у ведамстве і планамі ў адпаведнасці з пастаўленымі стратэгічнымі задачамі.

Як вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржкамваенпрама, за 2017 год рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці склала 23,4 працэнта. Тэмп росту ў вытворчасці прампрадукцыі склаў 128,4 працэнта, экспарту тавараў і паслуг - 110,6 працэнта. Дадатнае сальда знешняга гандлю склала $622,4 млн.

Што датычыцца фінансавых вынікаў, то выручка на аднаго сярэдняспісачнага работніка ў 2017 годзе дасягнула Br117,8 тыс., тэмп росту чыстага прыбытку - 123,8 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі