У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Кст 2017

Лукашэнка акцэнтуе ўвагу на развіцці малых вёсак і хутароў

Лукашэнка акцэнтуе ўвагу на развіцці малых вёсак і хутароў3 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтуе ўвагу на развіцці малых вёсак і хутароў. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па праекце новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса і пытаннях удасканалення заканадаўства па скарачэнні пустуючых і старых дамоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ адно важнае пытанне, якое я падымаў публічна ўжо, яно актуальнае - развіццё малых вёсак і хутароў. Колькасць пустуючых дамоў расце, нам неабходна стварыць умовы для эфектыўнага выкарыстання такога жылля", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у гэтым пытанні перш за ўсё патрэбны гаспадарскі падыход. "Гэта ў тым ліку патэнцыял для агратурызму", - лічыць беларускі лідар.

Ён нагадаў, што ўжо заклікаў усіх жадаючых - не толькі багатых людзей - не забываць сваю малую радзіму. "Калі ў кагосьці ёсць магчымасць прывесці ў парадак сваю вёсачку, пабудаваўшы там, можа, свой дом, гэта трэба зрабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс