Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Жнв 2017

Лукашэнка: Айчынныя будаўнікі па праву могуць ганарыцца сваімі дасягненнямі

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня павіншаваў работнікаў будаўнічага комплексу з прафесійным святам - Днём будаўніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Важнасць вашай дзейнасці цяжка пераацаніць. Намаганнямі архітэктараў, праекціроўшчыкаў, рабочых узводзяцца жылыя дамы, аб'екты прамысловасці і сельскай гаспадаркі, транспартнай і камунальнай інфраструктуры, школы, бальніцы, палацы культуры і спартыўныя арэны - усё тое, без чаго немагчыма ўявіць сучаснае жыццё", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што айчынныя будаўнікі па праву могуць ганарыцца сваімі дасягненнямі. "Выкарыстоўваючы багаты вопыт і ўкараняючы перадавыя тэхналогіі, яны паспяхова вырашаюць задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Іх высокі прафесіяналізм шырока запатрабаваны не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што шматлікія будаўнічыя калектывы Беларусі і ў далейшым будуць верныя сваім слаўным традыцыям.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі