Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Жнв 2025

Лукашэнка адзначыў тэндэнцыю да росту абароту тавараў і паслуг з Індыяй

Лукашэнка адзначыў тэндэнцыю да росту абароту тавараў і паслуг з Індыяй
Фота з архiва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Драўпадзі Мурму і Прэм'ер-міністра Нарэндру Модзі з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята Індыя сустракае ў статусе найбольш дынамічнай буйной эканомікі свету. Ваша краіна ўпэўнена крочыць наперад, захоўвае сваю культурную самабытнасць і ўмацоўвае міжнародныя пазіцыі. Поспехі ў сферах тэхналогій, адукацыі і экспарту служаць прыкладам для іншых дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Індыі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што дыялог паміж Мінскам і Нью-Дэлі дае свой вынік, і канстатаваў пазітыўную тэндэнцыю да росту двухбаковага абароту тавараў і паслуг.

"Карыстаюся ўрачыстым выпадкам, каб пацвердзіць Вам запрашэнне наведаць Мінск у зручны час для знаёмства з патэнцыялам Беларусі ў розных сферах і вызначэння перспектыўных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

У віншаванні Прэм'ер-міністру Індыі Прэзідэнт Беларусі адзначыў актыўную работу па фарміраванні эканамічнай і палітычнай базы для выхаду дзвюх краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства: створаны спрыяльныя ўмовы для нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязей, дасягнуты прагрэс у рэалізацыі сумесных праектаў - лакаматываў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў прамысловай,фармацэўтычнай і абароннай сферах.

"Упэўнены, што мы будзем і далей прыкладаць усе магчымыя намаганні для пашырэння сувязей праз паспяховую рэалізацыю сумесных праектаў, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Спадзяюся на сустрэчу з Вамі ў наступным годзе на платформе БРІКС у індыйскай сталіцы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі