Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Врс 2021

Лукашэнка адзначыў асаблівыя, па-сваяцку цёплыя адносіны народаў Беларусі і Таджыкістана

Лукашэнка адзначыў асаблівыя, па-сваяцку цёплыя адносіны народаў Беларусі і Таджыкістана
Фота з архiва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з нацыянальным святам - Днём Дзяржаўнай незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гады суверэнітэту дзякуючы вашай мудрай і ўзважанай палітыцы ўдалося забяспечыць мір і згоду ў грамадстве, пабудаваць сучасную, накіраваную ў будучыню дзяржаву, якая займае дастойнае месца на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неацэнны ўклад Прэзідэнта Таджыкістана ва ўмацаванне дружбы дзвюх краін. У яе аснове не толькі агульнасць мэт і інтарэсаў, але і асаблівыя, па-сваяцку цёплыя адносіны, якія склаліся паміж народамі, падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону добрага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні ўсіх планаў і пачынанняў, а жыхарам Таджыкістана - стабільнасці, працвітання і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі