VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Врс 2019

Лукашэнка адзначае важную ролю суда ЕАЭС у еўразійскай эканамічнай інтэграцыі

Лукашэнка адзначае важную ролю суда ЕАЭС у еўразійскай эканамічнай інтэграцыі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае важную ролю суда ЕАЭС у еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Аб гэтым гаворыцца ў яго прывітанні да ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі "Пяць гадоў Дагавору аб Еўразійскім эканамічным саюзе: роля суда", якая 19-20 верасня праходзіць у Мінску. Прывітанне зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За першае пяцігоддзе Саюз даказаў сваю эфектыўнасць і жыццяздольнасць, аб чым сведчыць устойлівы рост эканомік дзяржаў - членаў ЕАЭС, паглыбленне прамысловай кааперацыі, развіццё гандлёвых адносін з трэцімі краінамі. Вялікую ролю ў гэтых працэсах адыгрываюць інстытуцыянальныя органы, у тым ліку суд Еўразійскага эканамічнага саюза. Яго прызначэнне - матываваць дзяржавы на добрасумленнае выкананне сваіх абавязацельстваў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Таму, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, неабходна максімальна выкарыстоўваць патэнцыял суда ЕАЭС для дасягнення асноўных мэт еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, перш за ўсё для пераадолення перашкод, бар'ераў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі.

"Перакананы, удзел у канферэнцыі аўтарытэтных прадстаўнікоў дзяржаўных і судовых органаў краін - членаў ЕАЭС, Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, акадэмічных колаў дасць магчымасць усебакова абмеркаваць важныя тэмы, звязаныя з прававой інтэграцыяй у рамках Саюза", - гаворыцца ў прывітанні.

Мерапрыемства сабрала больш за 200 удзельнікаў: міністраў і службовых асоб Еўразійскай эканамічнай камісі, кіраўнікоў органаў улады дзяржаў - членаў саюза, канстытуцыйных і вярхоўных судоў, парламентаў, профільных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і судовых органаў, дзелавых колаў і навуковай супольнасці, юрыстаў-практыкаў.

Будуць абмяркоўвацца розныя аспекты прававой сістэмы Еўразійскага эканамічнага саюза. Асобныя дыскусійныя сесіі прысвечаны галіновым палажэнням Дагавора аб ЕАЭС, у тым ліку адзінаму ўнутранаму рынку, агульным правілам і прынцыпам канкурэнцыі, мытнаму рэгуляванню, а таксама ўдасканаленню інстытуцыянальнай сістэмы. Акрамя таго, плануецца абмеркаваць пытанні прымянення права Саюза судовымі органамі яго дзяржаў-членаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход