Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Oct 2016

Лукашэнка адзначае прызнанне краінамі СНД актыўнай інтэграцыйнай палітыкі Беларусі

Лукашэнка адзначае прызнанне краінамі СНД актыўнай інтэграцыйнай палітыкі Беларусі28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне ў Мінску пасяджэнняў кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Беларусі разглядаюць як прызнанне актыўнай інтэграцыйнай палітыкі краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разглядаем правядзенне гэтых мерапрыемстваў у нас як праяўленне павагі да Беларусі, прызнанне яе актыўнай інтэграцыйнай палітыкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сучасным свеце абвастраецца палітычная і эканамічная турбулентнасць. "Узмацнілася абгрунтаваная крытыка ў нашых краінах у сувязі з незадаволенасцю як тэмпамі, так і практычнымі вынікамі развіцця інтэграцыі. Чутны трывожныя сігналы ад бізнесу, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Буду шчыры: крытычная маса пытанняў, што назбіраліся, выклікае ў нас, у Беларусі, трывожныя настроі наконт перспектыў не толькі СНД, але і ЕАЭС".

Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна павысіць эфектыўнасць патэнцыялу інтэграцыі і яе канкурэнтныя перавагі. "Упэўнены, што мінскія сустрэчы дадуць магчымасць знайсці шляхі вырашэння існуючых праблем, асабліва ў эканамічнай сферы. Без эканомікі нікуды, таму што гэта фундамент любых адносін", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.Лукашэнка адзначае прызнанне краінамі СНД актыўнай інтэграцыйнай палітыкі Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі