Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Aug 2018

Лукашэнка: адпраўленыя ў адстаўку кіраўнікі не павінны застацца незадзейнічанымі

31 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адпраўленыя ў адстаўку кіраўнікі не павінны застацца незадзейнічанымі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яны ў пэўнай ступені, у пэўнай частцы нядрэнныя кіраўнікі. Там кажуць, што, вось, Уладзімір Ільіч Сямашка стары, хворы... Ніякі ён не стары і не хворы. Галава ў яго на плячах добрая. І нам людзі патрэбны. Можа, у нейкім больш вузкім сегменце. На лініі прарыву. На канкрэтных участках. Ні ён, ні Мацюшэўскі, ніхто не павінен, калі яны не карупцыянеры і не гультаі, застацца па-за полем нашага зроку. Мы іх павінны выкарыстоўваць на карысць нашаму народу і дзяржаве", - сказаў Прэзідэнт.

"Гэта датычыцца ўсіх. І Воўка. Ён жа быў добрым кіраўніком прадпрыемства. Але недзе ён не спрацаваў. Таму ніхто не павінен крыўдзіцца і думаць, што ён застанецца незадзейнічаным. Калі ў некага ёсць жаданне працаваць, "хамут" на шыю мы павесім у любы момант, і няхай цягнуць. Раю вам такім чынам падыходзіць да вашых падначаленых", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі