13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Шры-Ланкі аб паветраных зносінах. Адпаведны ўказ нумар 160 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.