Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Стд 2025

Лукашэнка адказаў на пытанне аб пошуках пераемніка

Лукашэнка адказаў на пытанне аб пошуках пераемніка

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з журналістамі 26 студзеня ў Мінску адказаў на пытанне аб пошуках пераемніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы спыталі, ці ідзе цяпер пошук пераемніка для кіравання краінай у будучым.

"Я гэтага пераемніка не шукаю. Ці шукае Наталля Іванаўна (Качанава. - Заўвага БЕЛТА) або Уладзімір Яўгенавіч (Кухараў. - Заўвага БЕЛТА), я не ведаю. Але, напэўна, прадумваюць", - сказаў у адказ Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым яму не ўсё-роўна, хто будзе ва ўладзе ў краіне. "Але мы пакуль жывём гэтымі выбарамі. Пасля выбараў будзем думаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што цяпер трэба думаць перш за ўсё аб тым, як паспяхова прайсці 2025 год, развіваючы супрацоўніцтва з Расіяй, і як выбудоўваць будучыню краіны такім чынам, каб не трапіць у залежнасць у тым ліку ад краін Захаду. "Мы выбудуем. Французы, італьянцы (і іншыя. - Заўвага БЕЛТА) павінны ведаць, што мы выбудуем сваё жыццё. Нічога вы з намі не зробіце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі