Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Жнв 2021

Лукашэнка адказаў на прапанову зрабіць нацыянальнае заканадаўства прыярытэтней за міжнароднае

Лукашэнка адказаў на прапанову зрабіць нацыянальнае заканадаўства прыярытэтней за міжнароднае

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці - адказаў на прапанову зрабіць нацыянальнае заканадаўства прыярытэтней за міжнароднае, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вернецца да гэтага пытання крыху пазней - калі будзе гатовы праект новай Канстытуцыі Беларусі. "Вопыт ёсць - Расійская Федэрацыя. Таму, думаю, разам са "старэйшым братам" нам будзе лягчэй пераадолець і крытыку, і навалы розныя. МЗС, урад працуюць: трэба заўсёды ўзважваць, што мы ад гэтага атрымаем і што можам страціць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Але я асабіста на гэты момант, зыходзячы з той інфармацыі, якая ў мяне ёсць, бліжэй да вашай прапановы (зрабіць нацыянальнае заканадаўства прыярытэтным. - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі