Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Стд 2019

Лукашэнка абмеркаваў з Сянько мытныя даходы і размеркаванне ўвазных пошлін у ЕАЭС

Лукашэнка абмеркаваў з Сянько мытныя даходы і размеркаванне ўвазных пошлін у ЕАЭС

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння рабочую сустрэчу са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што, як яго інфармуюць, у 2018 годзе ў рэспубліканскі бюджэт паступіла на трэць больш плацяжоў, кантралюемых ДМК, у параўнанні з 2017 годам. Прэзідэнт пацікавіўся, якія менавіта напрамкі забяспечылі такі прырост. На яго думку, на іх трэба звярнуць большую ўвагу, каб захаваць існуючую дынаміку.

"Вядома, ужо, можа, такімі тэмпамі не будзе прыросту, тым не менш ён павінен быць забяспечаны. У адваротным выпадку навошта нам працаваць?" - спытаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як беларускае заканадаўства прыводзіцца ў адпаведнасць з Мытным кодэксам Еўразійскага эканамічнага саюза. "І самае галоўнае, ці не памыліліся мы недзе? Калі ўвогуле ацэньваць, то гэты прырост сведчыць аб тым, што мы памылак не дапусцілі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але, магчыма, ёсць нейкія пытанні, якія насцярожваюць нас?"

Прэзідэнт закрануў і пытанні, звязаныя з размеркаваннем увазных мытных пошлін паміж краінамі ЕАЭС. "Ці адчувальна тое, што мы падзяліліся з Арменіяй і Кыргызстанам пры іх уступленні ў ЕАЭС сваімі ўвазнымі мытнымі пошлінамі? У бягучым годзе гэты тэрмін заканчваецца. Які аб'ём мы страчвалі і які аб'ём мы можам атрымаць, калі скончыцца перыяд падтрымкі гэтых дзяржаў? Ці зможам мы ў далейшым аказваць такую падтрымку Кыргызстану і Арменіі? Трэба гаварыць адкрыта: яны пазней уступалі ў наш саюз, у іх праблем было больш, ды і праблем у эканоміцы хапала, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Яснасць у гэта пытанне ўнесці трэба, паколькі яно будзе абмяркоўвацца ў сярэдзіне года на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў".

Юрый Сянько пацвердзіў, што мінулы год стаў выніковым для беларускай мытні: сабрана плацяжоў амаль на Br9,5 млрд. "Сюды ўваходзяць плацяжы ПДВ, акцызы, вывазныя і ўвазныя пошліны, якія пералічваюцца ў саюзны бюджэт і павінны размяркоўвацца паміж краінамі. Сума, якая паступіла ў саюзны бюджэт, - $600 млн", - удакладніў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Юрый Сянько растлумачыў журналістам, што назад у бюджэт Беларусі сума вярнулася меншая на $77 млн. "Спрабуеш лепш працаваць, зарабляючы больш грошай, але пасля пералічэння ў саюзны бюджэт вяртаецца сума меншая. Гэта значыць, не зусім справядлівае размеркаванне мытных пошлін склалася на сённяшні дзень паміж краінамі", - сказаў старшыня ДМК. Паводле яго слоў, пытанне аб пераразмеркаванні ўвазных пошлін прадаўжае абмяркоўвацца ў ЕАЭС, але агульнае рашэнне пакуль не знойдзена.

Пратакол аб унясенні змянення ў дагавор аб далучэнні Кыргызстана да Дагавора аб ЕАЭС, падпісаны ў красавіку 2017 года ў Маскве, удакладніў нарматывы размеркавання сум увазных мытных пошлін для кожнай дзяржавы. Цяпер яны ўстаноўлены ў наступных памерах: Арменія - 1,22 працэнта, Беларусь - 4,56 працэнта, Казахстан - 7,055 працэнта, Кыргызстан - 1,9 працэнта, Расія - 85,265 працэнта.

Пры далучэнні Кыргызстана да ЕАЭС з-за адсутнасці неабходнай статыстычнай інфармацыі нарматывы размеркавання ўвазной мытнай пошліны былі ўстаноўлены часова - да жніўня 2018 года. Аднак да гэтага тэрміну ўпаўнаважаныя органы краін не змаглі дасягнуць дамоўленасці, якія нарматывы павінны быць, у сувязі з тым, што па-ранейшаму адсутнічалі статыстычныя даныя па Кыргызстане. Таму лідары краін дамовіліся прадоўжыць устаноўленыя нарматывы да 31 снежня 2019 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі