У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Жнв 2017

Лукашэнка абмеркаваў з Шэйманам пашырэнне супрацоўніцтва з Афрыкай і развіццё Аршанскага раёна

Лукашэнка абмеркаваў з Шэйманам пашырэнне супрацоўніцтва з Афрыкай і развіццё Аршанскага раёна31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашырэнне беларуска-афрыканскага супрацоўніцтва і развіццё Аршанскага раёна сталі галоўнымі тэмамі рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком спраў Прэзідэнта Віктарам Шэйманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы спытаў у Віктара Шэймана, які курыруе супрацоўніцтва з афрыканскім кантынентам, як Беларусь развівае адносіны з краінамі гэтага рэгіёна. У прыватнасці, Прэзідэнт цікавіўся вынікамі асваення новых рынкаў і паглыблення ўзаемадзеяння з існуючымі партнёрамі.

Егіптам мы традыцыйна супрацоўнічаем. Судан мы выбралі ў Цэнтральнай, Усходняй Афрыцы - мы на яго будзем абапірацца, каб працаваць у гэтай частцы кантынента, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы дагаворваліся, што паўднёвы захад, поўдзень Афрыкі вы прапрацуеце і ўнесяце прапановы, на якія краіны нам абаперціся, дзе, магчыма, мы будзем патрэбны".

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар ШэйманАляксандр Лукашэнка заўважыў, што Беларусі не хопіць магчымасцей развіваць супрацоўніцтва адразу з усім кантынентам, таму неабходна вызначыць краіны, якія змогуць стаць для яе надзейнымі кропкамі апоры ў афрыканскім рэгіёне.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стаў стан спраў у Аршанскім раёне. "Што там адбываецца? У бліжэйшы час усе члены ўрада, якія там задзейнічаны, будуць даваць справаздачу", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Было адзначана, што Аршанскі раён павінен стаць прыкладам таго, як у Беларусі будуць развіваць усе раённыя цэнтры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс