2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Арменіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікола Пашыняна з днём нараджэння, пажадаўшы прэм'ер-міністру і членам яго сям'і здароўя і хутчэйшага выздараўлення ад каранавіруснай інфекцыі.
Лідары абмеркавалі ход барацьбы з пандэміяй у абедзвюх краінах, абмяняліся вопытам па рэагаванні на існуючыя выклікі.
Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян таксама абмеркавалі тэматыку двухбаковага супрацоўніцтва, прадаўжэнне рэалізацыі раней намечаных праектаў у розных сферах. Яны дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час, каб асабіста абмеркаваць гэтыя і іншыя актуальныя пытанні.