Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Май 2021

Лукашэнка абмеркаваў з Эрдаганам развіццё гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Турцыі

Лукашэнка абмеркаваў з Эрдаганам развіццё гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Турцыі
Фота з архiва

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі стан і развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін. Раней у час сустрэчы ў Анкары бакі дамовіліся аб галоўных прыярытэтах - павелічэнне двухбаковага тавараабароту да $1,5 млрд і забеспячэнне балансу ў тавараабароце. Сёння прэзідэнты пацвердзілі гэтыя планы і дамовіліся садзейнічаць іх рэалізацыі.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган дамовіліся да ўсіх пытанняў двухбаковых адносін падысці комплексна, дэталёва прапрацаваць іх з удзелам паслоў і іншых адказных асоб. Адпаведная тэматыка ў тым ліку будзе абмяркоўвацца на маючым адбыцца ў кастрычніку чарговым пасяджэнні сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі. У стадыі прапрацоўкі пытанне аб арганізацыі другога інвестыцыйнага форуму.

Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і рэгіянальнай праблематыцы.

Прэзідэнты таксама абмеркавалі барацьбу з пандэміяй у Беларусі і Турцыі: пагаварылі аб сітуацыі, якая складваецца, вакцынацыі насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка расказаў аб вытворчасці ў Беларусі ўласнай вакцыны.

Абмяркоўвалася і ўзаемадзеянне Беларусі і Турцыі ў сферы тэлекамунікацый, у прыватнасці магчымыя перспектывы развіцця супрацоўніцтва з холдынгам "Турксел".

На завяршэнне Рэджэп Таіп Эрдаган павіншаваў Аляксандра Лукашэнку і беларускі народ з надыходзячым святам - Днём Перамогі. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў свайго турэцкага калегу і мусульман гэтай краіны са свяшчэнным месяцам Рамадан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі