Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2017

Лукашэнка аб'явіў Падзяку старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаю Чаргінцу

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена старшыні грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалаю Чаргінцу за шматгадовую плённую творчую і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Як паведамлялася, 17 кастрычніка Мікалаю Чаргінцу споўнілася 80 гадоў. З юбілеем яго павіншаваў кіраўнік дзяржавы.

"Вы атрымалі ўсеагульнае прызнанне як шматгранны пісьменнік - майстар дэтэктыўнага жанру, аўтар шырока вядомых раманаў, напісаных у многім на аснове ўласных перажыванняў. Такія праўдзівыя і павучальныя кнігі сёння вельмі патрэбы нашай моладзі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі