Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Стд 2021

Лукашэнка: аб тым, каму выгадна раз'яднаць народ і аслабіць Беларусь, задумваюцца далёка не ўсе

Лукашэнка: аб тым, каму выгадна раз'яднаць народ і аслабіць Беларусь, задумваюцца далёка не ўсе

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб тым, каму выгадна раз'яднаць народ і аслабіць Беларусь, задумваюцца далёка не ўсе. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнцкай моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў мінулым годзе градус палітызацыі грамадства дасягнуў найвышэйшай кропкі. Прычым, сказаў кіраўнік дзяржавы, размова не аб тым, хто і дзе за мяжой "падаграваў" беларускіх грамадзян. "Пытанне ў іншым: чаму частка грамадства, сярод якой апынуліся і вы, маладыя беларусы, дазволіла сябе "падагрэць"? Чаму мы дазволілі ўнесці ў наш агульны дом - Беларусь - разлад? Не толькі ў краіну, але нават у сем'і", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Мы ж так ганарыліся сваёй мудрасцю і разборлівасцю, сваёй талерантнасцю, адзінствам, стабільнасцю. А ўлічваючы развіццё падзей, асмелюся дапусціць, што на тэму, каму выгадна раз'яднаць народ і аслабіць Беларусь, задумваюцца далёка не ўсе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён прызнаўся, што яму хацелася б ведаць, аб чым думае маладое пакаленне на самай справе і чаго хоча ў гэтым жыцці. "Як Прэзідэнту мне важна разумець, наколькі асабістыя планы і мары вы суадносіце з дзяржаўнымі інтарэсамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з улікам павышанай увагі моладзі да палітычных працэсаў у краіне яго таксама хвалюе, ці аднолькава ўлада і моладзь разумее гэтыя інтарэсы. "І наогул, ці задумваецеся вы на гэту тэму", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі