У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка аб Трампе: Гэта жорсткі праамерыканскі грамадзянін

"Цяпер усе ахаюць-вохкаюць - маўляў, не той чалавек прыйшоў у ЗША. Ды нармальны прыйшоў чалавек, той! І яшчэ якая будзе праамерыканская палітыка. Гэта жорсткі праамерыканскі грамадзянін, які будзе бачыць Амерыку перш за ўсё, і мы павінны падумаць, дзе будзе наша месца ў гэтай палітыцы17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае спыніць ажыятаж у сувязі з выбраннем Прэзідэнтам у ЗША Дональда Трампа і лічыць яго выключна па-праамерыканску настроеным. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер усе ахаюць-вохкаюць - маўляў, не той чалавек прыйшоў у ЗША. Ды нармальны прыйшоў чалавек, той! І яшчэ якая будзе праамерыканская палітыка. Гэта жорсткі праамерыканскі грамадзянін, які будзе бачыць Амерыку перш за ўсё, і мы павінны падумаць, дзе будзе наша месца ў гэтай палітыцы. Гэта новы чалавек, у яго няма ніякіх абавязацельстваў ні да вас, ні да нас, ён нічога не абяцаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Амерыка прагаласавала за Дональда Трампа таму, што назбіралася мноства ўнутраных праблем. "Калі сярэдні клас адхіляе ўсё і галасуе за такога чалавека, трэба рабіць высновы. На гэтыя граблі нам наступаць нельга. Нам трэба звярнуцца да вырашэння праблем унутранага характару - расійскіх, беларускіх, у Казахстане. Іх мора, і калі нашы ведамствы сур'ёзна зоймуцца вырашэннем гэтых праблем, мы значна можам умацаваць унутрыэканамічны стан нашых дзяржаў, што абавязкова ў добрым сэнсе паўплывае на стан у знешняй палітыцы. Трэба ўмацоўваць свой фундамент, і потым будзе лягчэй размаўляць і з Амерыкай, і з іншымі дзяржавамі", - упэўнены Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс