2 верасня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Пекіне даў станоўчую ацэнку праведзенай раней на Алясцы сустрэчы лідараў Расіі і ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я вас віншую. Разам з Дональдам Трампам вы правялі добрую сустрэчу на Алясцы. Мы вам апладзіравалі вельмі. З двух бакоў (не трэба гаварыць "нехта выйграў, прайграў") удвух вельмі здорава спрацавалі. Я глядзеў па Украіне - крыць няма чым. Толькі крычаць там на захад ад нас: "Дрэнна, дрэнна!" Ну, ім увесь час дрэнна. Я думаю, і яны паразумнеюць і далучацца да ініцыятыў, якія вы абазначылі з Прэзідэнтам ЗША", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.