Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Врс 2025

Лукашэнка аб перспектывах развіцця "ААБ-Агра Гарадзец": тут ёсць магчымасць мець добрую гаспадарку

Лукашэнка аб перспектывах развіцця

27 верасня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён ЗАТ "ААБ- Агра Гарадзец", ацаніў перспектывы развіцця прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першай кропкай на маршруце Прэзідэнта стаў машынны двор ЗАТ "ААБ-Агра Гарадзец". Кіраўнік дзяржавы крытычна ацаніў убачанае. Гэта датычыцца і памяшканняў, дзе захоўваюцца аўтамабілі, іншая сельгастэхніка, запчасткі, і ўласна самога стану тэхнікі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на безгаспадарчае стаўленне і адсутнасць парадку, што, паводле яго слоў, у негатыўным рэчышчы характарызуе не толькі работу кіраўніцтва прадпрыемства, але таксама і недапрацоўкі кіраўніцтва Шклоўскага раёна і Кіраўніцтва справамі, у структуры якога знаходзіцца "Гарадзец". Усё гэта прывяло да таго, што яны фактычна загубілі гаспадарку, якая стала хоць і не горшай, але адной з горшых. "Шкада, вядома. Гэта горшая гаспадарка, якую я бачыў за апошнія два гады", - заўважыў Прэзідэнт.

У час размовы з мясцовымі жыхарамі і работнікамі сельгаспрадпрыемства Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяпер тут не хапае дысцыпліны, прычым пачынаючы ад самога кіраўніка гаспадаркі. "Важная дысцыпліна. У вас тут сёння дысцыпліны няма, - сказаў Прэзідэнт. - Кіраўнік павінен быць валявым, настойлівым". Галоўная прычына таго, што адбываецца, паводле яго слоў, - у нестараннасці. У гэтым плане Прэзідэнт арыентаваў мясцовую вертыкаль і цяперашняга маладога кіраўніка гаспадаркі быць больш патрабавальнымі ў адносінах да работнікаў. Не лічыць да трох, вобразна кажучы, у чаканні выканання пастаўленых задач ці даручэнняў, заахвочваць тых, хто добра працуе і, наадварот, караць рублём за недахопы. "Трэба, каб працавала сістэма: ты за гэта адказваеш, ты - за гэта. Трэба, каб людзі варушыліся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Не будзе дысцыпліны - нічога не будзе. Будзеш траціць грошы, якія нехта будзе гарбаціцца і зарабляць, і ўсё гэта будзе ўпустую, калі не будзе дысцыпліны", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу кіраўніку "Гарадца", мясцовым уладам і кіраўніцтву Кіраўніцтва справамі да вясны навесці ідэальны парадак. "Тут ёсць магчымасць для таго, каб мець добрую гаспадарку", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Патрабаванне навесці парадак датычыцца ў аднолькавай ступені ўсіх аб'ектаў прадпрыемства, уключаючы машынны двор, малочнатаварны комплекс і сельскагаспадарчыя ўчасткі. Наконт апошніх Прэзідэнт выказаўся асабліва эмацыянальна. Яму як ранейшаму кіраўніку гэтай гаспадаркі цяжка было заставацца абыякавым да таго, як цяпер выглядаюць асобныя ўчасткі ўрадлівых зямель. Асабліва гэта датычыцца аддаленых ад асноўных дарог тэрыторый Шклоўскага раёна (напрыклад, у раёне вёскі Крывель), дзе, адхіліўшыся ад загадзя запланаванага маршруту, праехаў Прэзідэнт.

Акрамя безгаспадарчасці на зямлі, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на беспарадак у лесе - да гэтага часу не вывезены пасля буралому завалы, і запатрабаваў усё прыбраць, пакуль не згніло, а таксама перапрацаваць адпаведным чынам. Тым больш што дзяржава накіроўвае значныя фінансавыя рэсурсы ў дрэваперапрацоўчую прамысловасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі