Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Снж 2020

Лукашэнка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў: дабавім каму мала, але і адказнасць пяройдзе да іх

Лукашэнка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў: дабавім каму мала, але і адказнасць пяройдзе да іх

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўныя прынцыпы функцыянавання дзяржавы на бліжэйшую пяцігодку будуць устаноўлены Усебеларускім народным сходам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па рабоце эканомікі ў 2020 годзе і праектах прагнозных дакументаў на 2021-ы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад і Нацыянальны банк унеслі на разгляд Прэзідэнта пакет прагнозных дакументаў. Каб атрымаць па іх усебаковыя меркаванні і зверыць прапанаваныя падыходы з кіраўнікамі мясцовых органаў улады, на нараду да кіраўніка дзяржавы быў запрошаны шырокі склад удзельнікаў, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы, віцэ-прэм'еры, міністры, губернатары.

"Я пастаянна падкрэсліваў і хачу яшчэ раз падкрэсліць: калі ўрад і парламент прымуць рашэнне, што гэтыя дакументы, якія будуць фармалізаваны ў законах і ўказах Прэзідэнта, спрыяльныя для развіцця нашай краіны, і гэта будзе задавальняць запатрабаванні мясцовых органаў улады ў асобе губернатараў, значыць, так таму і быць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён папярэдзіў: "Мы вельмі бойка, вельмі хутка ажыццяўляем розныя прагнозы, прымаем рашэнні. Па ўстаноўленай практыцы апошнія гады гэта не выконваем. Таму не будзем доўга размаўляць. Рашэнні будуць прыняты, фармалізаваны ў законах і ўказах Прэзідэнта. Адсечкі на паўгода, дзевяць месяцаў - па выніках года хто не выканаў, ідзе на адпачынак. Каб не было нікому крыўдна, давайце аб гэтым дамовімся раз і назаўсёды".

"Усе настойваюць на тым, што трэба пераразмеркаванне паўнамоцтваў. Я заўсёды дадаваў: паўнамоцтвы мы пераразмяркуем, дабавім каму мала, але і адказнасць пяройдзе на тых, хто атрымае гэтыя дадатковыя паўнамоцтвы. У дадзеным выпадку вось самая дэмакратычная схема, ва ўсіх дэмакратычных дзяржавах менавіта так: урад унёс, парламент узгадніў - калі гэта закон, кіраўнік дзяржавы яго падпісвае або адхіляе, калі парушаюцца прынцыпы, якія ўстаноўлены Усебеларускім народным сходам. На чарговыя пяць гадоў асноўныя прынцыпы функцыянавання нашай дзяржавы будуць устаноўлены гэтым з'ездам народа. Абсалютна празрыстая, прыгожая, дэмакратычная схема", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі