У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Жнв 2016

Лукашэнка аб інцыдэнце на БелАЭС: Адмовімся ад корпуса, які ўпаў, пры самым нязначным пашкоджанні

4 жніўня, Браслаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адмовіцца ад корпуса рэактара, які ўпаў пры будаўніцтве БелАЭС, нават калі ў яго ёсць хоць самае нязначнае пашкоджанне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некаторыя дапісаліся, і нават расіяне (больш за ўсё расійскія сродкі масавай інфармацыі) - "упаў рэактар на будуемай атамнай станцыі ў Беларусі". Ды прачніцеся: там ніякага рэактара яшчэ і няма, там ёсць металічны корпус - "бочка" - таўшчынёй 20 см, у які будзе змешчаны рэактар, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мне далажылі раніцай, калі гэты інцыдэнт адбыўся. Яны (будаўнікі. - Заўвага БЕЛТА) перамяшчалі яго на складзе, трэніраваліся паднімаць. Яго паднялі на мой рост, можа, крыху вышэй, стропы не вытрымалі, і гэта "бочка" адным краем упала на зямлю, з якой яе паднялі".

Прэзідэнт адзначыў, што яму прадставілі кадры гэтага інцыдэнту і ён адразу ж даручыў неадкладна разабрацца са здарэннем. "Нават калі ёсць нязначныя пашкоджанні або драпіны, мы ад гэтага корпуса павінны адмовіцца. І расіяне гавораць, што калі беларусы адмовяцца ад гэтага корпуса, то яны прывязуць іншы і ўстановяць. Вось і ўвесь інцыдэнт", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь як постчарнобыльская рэспубліка перш за ўсё зацікаўлена ў тым, каб атамная станцыя была бяспечнай. "Я асабіста кантралюю ход будаўніцтва гэтай станцыі, не гаворачы ўжо аб нейкіх інцыдэнтах. Калі б там фундамент заклалі і кусок сцяны абваліўся, напэўна, таксама было б гвалту на ўвесь свет", - дадаў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, у бяспецы Беларускай АЭС зацікаўлена і Расія. "Яна будуе мноства станцый па ўсім свеце: у Турцыі, Егіпце збіраюцца пабудаваць, у Іране і Кітаі будуюць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Не дай бог нешта здарыцца - да іх жа ніхто не прыйдзе і не закажа больш, яны страцяць вялікі шматмільярдны сектар сваёй эканомікі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс