Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Крс 2019

Лукашэнка аб фактах карупцыі ў судах: нячыстых на руку трэба выяўляць і неадкладна ад іх пазбаўляцца

5 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі падкрэсліў абсалютную недапушчальнасць фактаў карупцыі ў самой судовай сістэме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Можа, у нейкай ступені і набалелае пытанне барацьбы з карупцыяй - у краіне ў цэлым. Не скажу, што гэта ўжо так распаўсюджана ў судзейскім корпусе. Парадаксальна: суды выносяць вердыкты па карупцыйных злачынствах і ў той жа час асобныя суддзі самі парушаюць закон. За апошнія некалькі гадоў шэсць вашых калег былі асуджаны за карупцыю. Не скажу, што мы пракантралявалі ўсю сістэму на прадмет карупцыі, але факт ёсць факт. Вы ведаеце, колькі яшчэ звольнілі тых, хто запляміў сябе", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, гэта, безумоўна, кідае цень на ўсіх суддзяў, у той час як абсалютная большасць працуе сумленна. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што такая сітуацыя ў беларускай судовай сістэме значна лепшая, чым у шэрагу іншых краін, у тым ліку суседніх.

"Непрымірымая барацьба з карупцыяй - справа гонару самой судовай сістэмы. Чысціня судзейскіх радоў - аснова яе аўтарытэту. Людзей, схільных да злоўжыванняў, нячыстых на руку, трэба выяўляць і неадкладна ад іх пазбаўляцца, таму што далей будзе горш. Тут я падтрымліваю пазіцыю старшыні Вярхоўнага суда, які (пры маім строгім стаўленні да карупцыянераў) іншым часам нават больш жорстка, чым Прэзідэнт, ацэньвае некаторыя факты. І гэта правільна", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі