Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Снж 2015

Лукашэнка 8-12 снежня зробіць афіцыйныя візіты ў В'етнам і Туркменістан

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8-12 снежня зробіць афіцыйныя візіты ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам і Туркменістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Праграмай візіту Прэзідэнта Беларусі ў В'етнам запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі Нгуен Фу Чонгам і прэм'ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам.

Праграма наведвання Туркменістана таксама насычана сустрэчамі і мерапрыемствамі. Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, па выніках якіх будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў. Чакаецца, што Прэзідэнт Беларусі наведае сумесную беларуска-туркменскую выстаўку-кірмаш, Алімпійскі гарадок.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі