У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Кст 2016

Лукашэнка 29 кастрычніка накіруецца ў Блізкаўсходні рэгіён

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка накіруецца ў Блізкаўсходні рэгіён, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У час афіцыйнага візіту ў Катар Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Эмірам краіны шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані. Па выніках сустрэчы чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.

Са сталіцы Катара Прэзідэнт накіруецца з рабочым візітам у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Плануецца, што кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з Наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Таксама запланаваны перагаворы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірату Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.

На сустрэчах будуць абмяркоўвацца перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс