Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Jan 2022

Лукашэнка 28 студзеня звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

Лукашэнка 28 студзеня звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу
Фота з архiва

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Выступленне кіраўніка дзяржавы пачнецца ў 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства будзе весціся па тэлебачанні і радыё.

Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

На мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў - больш як 2,5 тыс. чалавек. Такі шырокі фармат - ініцыятыва, прапанаваная ў час работы Прэзідэнта ў рэгіёнах, якую кіраўнік дзяржавы падтрымаў. У выніку акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска традыцыйна сярод запрошаных - вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры.

Пасля агучвання Паслання кіраўнік дзяржавы даў згоду адказаць на магчымыя пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

Трэцяй часткай мерапрыемства стане канцэрт майстроў мастацтва Беларусі "Мільёны сэрцаў". Удзельнікамі канцэрта стануць вядомыя выканаўцы і творчыя калектывы, прадстаўнікі новага пакалення творчай моладзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі