Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Oct 2017

Лукашэнка 20 кастрычніка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара на тэму ЖКГ

Лукашэнка 20 кастрычніка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара на тэму ЖКГ18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На пасяджэнні плануецца ўсебакова разгледзець пытанні ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны. Размова ў тым ліку пойдзе аб рэалізацыі новых падыходаў па ўдасканаленні работы ў галіне, зніжэнні затрат і павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва. Будзе прааналізавана і сусветная практыка арганізацыі кіравання жыллёвым фондам.

У мерапрыемстве ў Палацы Незалежнасці прымуць удзел амаль 250 чалавек, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі мясцовых органаў дзяржкіравання.

Рэспубліканскі семінар пройдзе ў Мінску 19-20 кастрычніка. У першы дзень адбудзецца адкрыццё мерапрыемства, пройдуць практычныя заняткі, у ходзе якіх удзельнікі семінара змогуць азнаёміцца з вопытам арганізацыі работы па розных напрамках у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі