Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Крс 2019

Лукашэнка 16 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Турцыю

Лукашэнка 16 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Турцыю

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Турцыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Анкары перагаворы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Сустрэча двух лідараў пройдзе у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць палітычныя пытанні, развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, яго напаўненне новымі ўзаемавыгаднымі праектамі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і мерам па забеспячэнні збалансаванага гандлю. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў.

У гэты ж дзень у Анкары пройдзе сустрэча дзелавых колаў абедзвюх краін, на якой будуць абмяркоўвацца прадаўжэнне супрацоўніцтва і рэалізацыя новых праектаў паміж Беларуссю і Турцыяй у розных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі