Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Jan 2017

Лукашэнка 15-17 студзеня зробіць афіцыйныя візіты ў Егіпет і Судан

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15-17 студзеня зробіць афіцыйныя візіты ў Арабскую Рэспубліку Егіпет і Рэспубліку Судан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Каіры кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі, якія пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Бакі разгледзяць актуальны стан двухбаковых адносін і перспектывы іх вываду на больш высокі ўзровень. У цэнтры ўвагі будуць тэмы развіцця ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязей, вытворчай кааперацыі. На парадку дня таксама пашырэнне беларуска-егіпецкіх кантактаў у гуманітарнай сферы, уключаючы навуку, адукацыю, ахову здароўя, турызм.

Па выніках перагавораў плануецца падпісанне двухбаковых дакументаў.

Запланаваны сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам і іншымі афіцыйнымі асобамі гэтай краіны. Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.

У Хартуме Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, на якіх плануецца абмеркаваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць канкрэтныя крокі па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва. Чакаецца заключэнне шэрага дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Плануюцца таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.

У сталіцы Судана ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі пройдзе беларуска-суданскі дзелавы форум.Беларусь - Егіпет: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі