Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Сак 2023

Лукашэнка ў Тэгеране сустрэўся з вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі

Лукашэнка ў Тэгеране сустрэўся з вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі

14 сакавіка, Тэгеран /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час афіцыйнага візіту ў Тэгеран сустрэўся з вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначаецца на сайце вярхоўнага лідара, аятала Алі Хаменеі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заклікаў краіны, якія знаходзяцца пад санкцыямі, прыняць калектыўныя меры па нейтралізацыі ўведзеных абмежаванняў.

"Краіны, якія трапілі пад санкцыі ЗША, павінны супрацоўнічаць адна з адной і сфарміраваць сумесную асамблею для знішчэння зброі санкцый. Мы лічым, што гэта дасягальна", - сказаў вярхоўны лідар.

"Жорсткія санкцыі прымусілі Іран даведацца пра свае магчымасці і ўнутраныя сілы. За гэты час санкцыі сталі асновай для многіх распрацовак у Іране, і наша краіна змагла дасягнуць выдатных поспехаў у розных галінах, уключаючы навуку і тэхніку, медыцыну і біялогію, аэракасмічную навуку, ядзерныя тэхналогіі і нанатэхналогіі", - падкрэсліў Алі Хаменеі.

Паводле яго слоў, патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Ірана далёка выходзіць за цяперашні ўзровень. "Узровень адносін павінен быць значна павышаны за кошт выкарыстання духу і волі, якія ёсць у абодвух бакоў, для рэалізацыі дамоўленасцей", - заявіў вярхоўны лідар.

У Тэгеране Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка правёў насычаныя і плённыя перагаворы з кіраўніцтвам Ірана. У гэтай краіне візіт беларускага лідара назвалі "пераломным момантам, зыходным пунктам" у развіцці двухбаковых адносін паміж дзяржавамі.

У першай палавіне дня Аляксандр Лукашэнка правёў у Тэгеране афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі. Па іх выніках бакі падпісалі дарожную карту ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі на 2023-2026 гады. У прысутнасці лідараў Беларусі і Ірана таксама быў падпісаны шэраг дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Аляксандр Лукашэнка ацаніў агульны аб'ём дамоўленасцей у памеры $100 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі