22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны. Аб гэтым заявіла журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У развіццё дасягнутых дамоўленасцей паміж Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве, кіруючыся прынцыпамі гуманізму і ў якасці жэста добрай волі, Прэзідэнтам памілаваны 31 грамадзянін Украіны, які ўчыніў крымінальныя злачынствы на тэрыторыі нашай краіны", - заявіла Наталля Эйсмант.
"Літаральна цяпер, у гэтыя мінуты, адбываецца перадача іх украінскаму боку", - удакладніла прэс-сакратар.